Створана ў 1937 у г. Бабруйск як арцель «8 Сакавіка», з 1960 ф-камаст. вырабаў. Спецыялізуецца на выпуску строчана-вышытых вырабаў верхняга жаночага адзення, сталовай і пасцельнай бялізны, вырабаў макрамэ і трыкатажных, дзіцячага, жаночага і мужчынскага асартыменту. Створаны ўчасткі ручной вышыўкі, ткацтва і вязання. Жаночыя і дзіцячыя жакеты, джэмперы, камізэлькі ўпрыгожваюцца разнастайным па форме і маст. вырашэнні бел. арнаментам. Вырабы ф-кі экспанаваліся ў Англіі, Германіі, Даніі, Італіі, ЗША.
Купон на блузку і сурвэтка Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў.